Потребности и ресурсы. Проблема их выбора в экономике
1. Уступ. Агульная характарыстыка беларускай шляхты
Беларуская шляхта — паняцце, хутчэй, не класавае (адрозна ад рускага дваранства), а саслоўнае, класава дыферэнцыяванае. І паняцце, безумоўна, гiстарычнае. Шляхецкае саслоўе выразна акрэслiлася ў ХVІ ст., калi беларускiя землеўласнiкi ў пагонi па прывiлеi сталi набываць гербы, пераходзiць у каталiцтва, прымаць польскую (заходне-еўрапейскую) мадэль культуры, карыстацца польскай i лацiнскай мовамi. Працэс гэты, наагул добраахвотны, узмацнiўся пасля прыняцця Люблiнскай унii, дасягнуў свайго апагею ў канцы ХVII ст. i мусова прыпынiўся пасля паразы паўстання 1863 г. — гэтага апошняга ўсплеску шляхецкай рэвалюцыйнасцi.
У ХVII—XVIII стст. у Беларусi, як i ва ўсёй Рэчы Паспалiтай, шляхце належала ўся ўлада. Адрозна ад дваранства ў iншых еўрапейскiх краiнах, польская, беларуская, лiтоўская ды ўкраiнская шляхта была больш шматлiкай. Паводле вядомага гiсторыка ХІХ стагоддзя Тадэвуша Корзана (дарэчы, ураджэнца Мiнску), у 1791 годзе шляхта складала 8% жыхароў краiны (дваранства ў Заходняй Еўропе — каля 2%).
Ужо было азначана, што шляхта ў ХVІІ—ХІХ стст. была катэгорыяй саслоўнай. Як слушна сцвярджае Анджэй Заянчкоўскi, яе нельга iдэнтыфiкаваць з якiм-небудзь адным класам, таму што ўнутры гэтага саслоўя iснавала класавая барацьба. Адрозна ад рускага дваранства, шляхта ў Рэчы Паспалiтай маёмасна была вельмi дыферэнцыяванай. На адным полюсе — магнаты, уладальнiкi вялiкiх латыфундый, на другiм — “шарачковая”, “загонная” шляхта, што жыла з працы сваiх рук або служыла магнатам (замежных падарожнiкаў шакавалi шляхцiчы, якiя вазiлi гной, уторкнуўшы ў яго свой абавязковы атрыбут — шаблю).
Папулярная прымаўка казала, што ў ашмянскай шляхты адна нага абута ў бот, а другая ў лапаць… А памiж гэтымi полюсамi была яшчэ сярэдняя шляхта — уладальнiкi адной-дзьвюх вёсак. Якраз яна найбольш ненавiдзела дробных “шарачкоў”, фармальна роўных з ёю.
правоў не мела).
Шляхце быў таксама дадзены прывiлей “недатыкальнасцi жылля”. Ейныя землi вызвалялiся ад падаткаў, а тавары — ад мыта. Толькi шляхта мела права займаць дзяржаўныя пасады, а таксама… гнаць i прадаваць гарэлку. Аднаго не магла шляхта: гандляваць i займацца рамёствамi. Чалавек, якi “спрафанаваў” сваё саслоўе такiмi “подлымi” дзеяннямi, губляў шляхецтва i пераходзiў у мяшчанства.
Асаблiва высока шляхта цанiла сваю “залатую вольнасць”. Яна сапраўды была больш значнаю, чым у дваран суседнiх краiн. Удзел у сейме, сеймiках i трыбуналах дазваляў шляхцiчу iстотна ўплываць на знешнюю i ўнутранную палiтыку краiны. Шляхта падпарадкоўвалася толькi тым законам, якiя сама прымала. Практычна яна была незалежнаю ад цэнтральнай улады. Са словаў польскага гiсторыка культуры Аляксандра Брукнера, шляхцiча звязвалi з каралём толькi падымны падатак ды абавязак удзельнiчаць у “паспалiтых” войнах. Лагiчным вынiкам такой “свабоды” было самавольства.
Конспект по экономике
... во второй, половине 70-х гг., имеют след преимущества по сравнению с бум деньгами: увеличение скорости передачи платежных инструкций; ... вах Средиземноморья - Лидии и Эгине появ металл деньги, одинаковые по весу, размерам и составу сплавов. Постепенно они приобрели круглую, ... куфического дирхама (1Х-Х вв) на белорусских землях наз по наименованию орнамента письма, возникшего в Иракском городе Куфа. На ...
старадаўнiх “рускiх” родаў) i графскiя тытулы. Арыстакрат мусiў называць беднага шляхцiча “панам братам”, “васпанам”, “вашмосцем” або “дабрадзеем”. Але на практыцы ўсё гэта выглядала iначай. Тытулы куплялiся за мяжой. Азнака “брат” замянялася зняважлiвым “брацiк”, “аспан” або “асан”. Каб асаблiва падкрэслiць сваю адметнасць, багатая шляхта шырока карысталася “службовымi” тытуламi: стольнiк, чэснiк, мечнiк, скарбнiк, кашталян… У каго такога тытулу не было, той купляў яго.
Негледзячы на фармальную роўнасць, магната i “шарачка” адмяжоўвала велiзарная сацыяльная бездань. Бедная шляхта залежала ад сярэдняй i значнай, аддавала ёй “за хлеб i соль” свае галасы на сеймiках. Магнаты ж узапраўду былi “свабоднымi”, бо мелi вялiкiя ўладаннi (асаблiва на Ўкраiне i ў Беларусi).
Да сваiх родавых маёнткаў яны далучалi i каралеўскiя стараствы — спачатку бралi iх у арэнду, а потым не аддавалi назад. Магнацтва прыбiрала да рук бiскупскiя кафедры (у ХVІІІ ст. iх мог заняць толькi той, хто меў адметны радавод), гвалтам захоплiвала фальваркi дробнай i сярэдняй шляхты. Арыстакраты станавiлiся ўладарамi велiзарных абшараў. Кароль Радзiвiл, напрыклад, быў ардынатам нясвiскiм i алыцкiм, уладальнiкам Бiржаў, Дубiнак, Слуцкага княства, Кейдан, Койданава, Чарнаўчыцаў, Невеля, маёнткаў у Жоўкве i Злочаве, вялiкiх двароў на Валынi i Ўкраiне, якiя яму дасталiся па мацi. Апрача ўсяго гэтага, ён з’яўляўся яшчэ i арандатарам велiзарных каралеўшчын. Паводле Нямцэвiча, у скарбнiцы нясвiскага магната захоўвалiся “дванаццаць апосталаў на дзве ступенi вышынi, адлiтыя з чыстага золата; сталы, лiтыя з серабра, i тысячы iншых каштоўных прадметаў”.
рэальна прэтэндаваць на трон — калi не польскi, то хаця б лiтоўскi.
Магнацкая пыха выглядала на бязмежную. Магнаты ставiлi знак роўнасцi памiж сабой i дзяржавай. Узорам паўнавартага чалавека зрабiўся “bene natus et possesionatus et catholicus” (“высокародны землеўласнiк i католiк”).
Цвердзiлася, што сяляне i мяшчане нiжэйшыя за шляхту фiзiчна i псiхiчна, бо мяшчане паходзяць не ад бiблейскага Яфета, але ад “подлага Хама”. Магнаты залiчвалi сябе ледзь не да святых, патрабавалi асаблiвага ўшанавання. У розных мемуарных крынiцах гаворыцца, што як жонка Мiхала Радзiвiла спявала ў касцёле “гадзiнiкi”, то на словы: “Я тое ўчынiла на небе, каб узыходзiла бясконцае святло”, хор прыдворных, кланяючыся, адказваў: “Пакорлiва дзякуем вашай княжай мосцi”.
Таму, натуральна, з гадамi расла фiзiчная i маральная дэградацыя вышнiх слаёў шляхты. Бавячы час у баляваннях i распусце, магнаты ўсё радзей бралi ў рукi зброю, усё меней займалiся дзяржаўнымi справамi, усё часцей памiралi безнашчаднымi. Прыклад таму — Геранiм i Кароль Радзiвiлы. Гэтае выраджэнне добра адлюстроўвалi жывапiс, паэзiя, мемуарная лiтаратура.
Аднак нельга сказаць, што магнаты зусiм не займалiся карыснай дзейнасцю. Сярод iх былi i людзi актыўныя, гаспадарлiвыя (Ганна Радзiвiл, Антон Тызенгаўз, Мiхал Казiмiр Агiнскi, Іяахiм Храптовiч), якiя дбалi пра развiццё рамёстваў i гандлю, засноўвалi мануфактуры, дзе выраблялiся сапраўдныя шэдэўры прыкладнога мастацтва (лiтыя паясы ў Слуцку, габелены ў Карэлiчах, посуд i люстэркi ў Налiбоках i Ўрэччы, тканiны ў Гроднi i Ружанах).
История экономики
... производства и всего общественного строя. 1) Общинный (или первобытно-общинный) строй – с X тысячелетия по век ... Это и такие внешние по отношению к экономике явления, как изменение погодных, климатических условий, связанных ... подвергаться эксплуатации. Основное общественное отношение – прибавочная стоимость (капитал). Основные общественные классы с антагонистичными интересами – рабочие и капиталисты. ...
Нараджаецца мецэнацтва. З’яўляюцца прыдворныя друкарнi (Нясвiж, Гродна, Слонiм), прыгонныя тэатры з аркестрамi, опернымi, балетнымi i драматычнымi трупамi (Нясвiж, Слуцак, Ружаны, Слонiм, Гродна, Шклоў).
У рэпертуары ўваходзяць не толькi заходнееўрапейскiя творы, але i трагедыi, камедыi i оперы мясцовых аўтараў (Францiшка Радзiвiл, Мацей Радзiвiл, Мiхал Казiмiр Агiнскi).
Сярод маладой арыстакратыi распаўсюджваюцца iдэi Асветнiцтва, тэорыi францускiх фiзiякратаў, творы Вальтэра i Русо. Шырацца заклiкi да спынення анархii i ўзмацнення цэнтральнай улады.
У апошняй трэцi ХVІІІ стагоддзя, калi ўсходнiя землi Беларусi ўвайшлi ў склад Расii, на Полаччыне, Вiцебшчыне, Магiлёўшчыне i Гомельшчыне з’явiўся новы тып магнатаў. Гэта былi высокiя рускiя саноўнiкi, прыдворныя фаварыты, якiм Кацярына ІІ падаравала былыя каралеўскiя стараствы i сканфiскаваныя маёнткi тых польскiх арыстакратаў, хто не захацеў прысягаць на вернасць царскаму трону. Больш за чатырнаццаць тысяч сялян атрымаў у беларускiх губернях Пацёмкiн (Крычаўскае стараства), больш за адзiнаццаць тысяч — Румянцаў-Задунайскi (Гомельскае стараства).
Вялiкiя маёнткi былi падараваны Дандукову, Савiнчукову, Ялагiну, удаве генерала Бiбiкава.
Новая знаць iстотна адрознiвалася ад старой (скажам, Радзiвiлаў).
Яна не магла пахвалiцца старажытным паходжаннем, але была больш энергiчная i адукаваная, больш клапацiлася пра мецэнацтва. І што самае важнае, ува ўмовах абсалютнай манархii яна не магла сабе дазволiць такое сваволi, як магнаты ў Рэчы Паспалiтай. Памешчыкi Вiцебскай i Магiлёўскай губерняў трымцелi перад вядомым рускiм паэтам Г. Дзяржавiным — сенатарам, якi прыяжджаў сюды разбiрацца з iхнiмi злоўжываннямi.
Інакш выглядае сацыяльны i культурны партрэт сярэдняй i беднай шляхты. Залежна ад эканамiчнага становiшча, яна падзялялася на прыдворную, чыншавую, фальварачную, “частковую” i “шарачковую” (“загонную”).
Маючы пэўную агульнасць у сацыяльнай псiхалогii, кожная з гэтых груп усё-ткi вылучалася сваiмi адметнасцямi.
з заможных сем’яў, набiралiся пры двары магната “розуму i полеру”. С. Шантыр спамiнае, што ў ягонага дзеда было каля дзесяцi такiх “кавалераў” (набiралi пераважна высокiх i прыгожых), у бацькi — ужо толькi два-тры. У абавязкi “кавалераў” уваходзiла на сваiм канi развозiць пiсьмы, выконваць iншыя канфедэнцыяльныя заданнi, стаяць “пад рукой у панi”. У выпадку, калi “рэспектавыя” слугi “псоцiлi”, асаблiва “каля жаночага фартушка”, гаспадар пасылаў нягоднiку запячатаны “бiлет”, згодна з якiм вiнаватаму адлiчвалi некалькi дзясяткаў “корбачаў” (бiзуноў) — вядома, на дыване…
Найбольш цяжка жылося “частковай” шляхце, якая валодала некалькiмi сялянскiмi сем’ямi, i “шарачкам”, што самi апрацоўвалi зямлю. Іхнi побыт мала адрознiваўся ад прыгоннага. С. Тучкоў, трапiўшы на Магiлёўшчыну, здзiўлена заўважыў, што дробная шляхта “не мела тады амаль нiякага выхавання. Жыла яна, як i цяпер (у ХІХ ст. — аўт.), у чорных хатах, падобна да простых земляробаў — нярэдка разам са свойскай жывёлай”.
Шпаргалка: Вопросы и ответы к экзамену по курсу «История экономических учений»
... хлеба из гос-ых хранилищ по низк. ценам. 2. Экономич. учения европейск. Средневек. Господств-щей формой идеологии в странах Зап. Евр. ... землед-я с животновод-ом, т.к. цены на зерно были низкими, поск-ку оно в больш. колич-ах поступало из провинций, а ... Рабство – это явление абсолютно закономерное и естествен. Деление людей на свободн. и рабов объяснял закон. природы. Он выдвинул проект идеальн. ...
якое iшло за сваiм “праваднiком” — разам з iм прадавалася таму або iншаму магнату. Рэч Паспалiтая ўяўляла з сябе “федэрацыю суседстваў” (А. Заянчкоўскi), падзеленых памiж дзвюма асноўнымi “партыямi” — кансерватыўнай (“сармацкай”) i рэфармiсцкай. Сярэдняя i дробная шляхта была сляпой зброяй у iхняй барацьбе.
Але, памiж iншага, шляхецкiя прывiлеi, з ўсёй iхняй умоўнасцю, ахоўвалi ад “зняваг чынам i словам”. Таму сярэдняя i дробная шляхта рабiла розныя захады, каб нiхто не ўсумнiўся наконт ейнага знатнага паходжання. Назапашвалiся сапраўдныя i фiктыўныя дакументы. “Генеалагiчнае дрэва” завучвалася на памяць яшчэ ў раннiм дзяцiнстве. Старанна размалёўвалiся гербы. Як вядома, лiтоўская i беларуская шляхта выводзiла свой род ад легендарнага патрыцыя Палямона i дужа ганарылася гэтым, параўноўваючы сябе з польскiм дваранствам. “Ляхове не была шляхта, але былi людзi простыi, анi мелi гербов своiх, але мы шляхта старая, рымская” — казалi супрацiўнiкi унii з Каронай яшчэ ў ХVІ стагоддзi.
i праверкай радаводаў нiхто не займаўся, можна было папросту “прымазацца” да iншага шляхецкага роду, дадаць да свайго прозвiшча “высокародны” канчатак — скi. Праўда, хадзiла з рук у рукi “Кнiга хамаў”, у якой пералiчвалiся ўсе “лжэшляхцiчы”. Але ж калi хто разбагацеў, дык не дужа на яе зважаў: праз некалькi пакаленняў “неафiцтва” забывалася.